https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджаны склад аргкамітэта па святкаванні 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў ВАВ


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ нумар 408 аб зацвярджэнні складу Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Узначаліў аргкамітэт прэм`ер-міністр Сяргей Румас. У яго склад увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і іншых арганізацый.

Указам таксама зацверджана палажэнне аб аргкамітэце і план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні названых юбілейных дат. Яны накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, патрыятычнае выхаванне моладзі.

"Падпісанне дакумента дасць магчымасць правесці святкаванне 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на высокім арганізацыйным узроўні, будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню грамадзян, захаванню памяці аб подзвігу беларусаў і савецкага народа ў разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - адзначылі ў прэс-службе.

16 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:366
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война День Победы Освобождение Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме