https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі па выніках таргоў


20 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,003 рубля (0,13%) і склаў 2,3815 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0033 рубля (0,16%) і склаў 2,0133 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0105 рубля (0,31%) і склаў 3,4285 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты нязначна расце, Brent знаходзіцца на ўзроўні 63,8 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 10,53 капейкі, склаўшы 58,7170 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 снежня 2017
 
Дата публикации:20.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:503
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме