https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Факсімільную "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны" можна пагартаць у Нацыянальнай бібліятэцы 5-6 верасня


Пра гэта паведамілі ў НББ.
Шматтомнае факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" можна будзе пагартаць у час інтэрактыўнай акцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Акцыя "Чытаем Скарыну разам" пройдзе 5-6 верасня. Увесь шматтомнік, а гэта 21 кніга, будзе знаходзіцца не пад шклом стэлажа, а адкрыты для знаёмства і чытання.

Удзел у акцыі свабодны, чытацкі білет не спатрэбіцца. На ўрачыстым адкрыцці 5 верасня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі і дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая агучаць урыўкі з кніг Скарыны і будуць вітаць першых удзельнікаў акцыі.

На працягу двух дзён будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі.

Самых маленькіх запрашаюць у "Дзіцячы куток", дзе для іх 5 верасня правядуць займальны тэматычны ўрок "Францыск Скарына - наш славуты першадрукар".

Па вечарах дзяцей чакаюць майстар-класы па арыгамі "Падарунак Скарыны". 6 верасня падрыхтаваны вясёлыя конкурсы ад праекта "ЗаЧытанне". Не абыдзецца без мультфільмаў пра кнігу. Замацаваць пачутае і ўбачанае можна будзе на выстаўцы дзіцячых кніг пра першадрукара.

У "Моладзевым кутку" таксама будзе дзейнічаць экспазіцыя папулярнай мастацкай літаратуры пра Скарыну. Тут жа можна паўдзельнічаць у майстар-класе па кнігадрукаванні.

На пляцоўцы "Вучоныя пра Скарыну" 5 верасня адбудзецца сустрэча з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі скарыназнаўцам Аляксандрам Сушам.

Наведвальнікі змогуць таксама азнаёміцца з выстаўкай навуковай літаратуры і артыкулаў з часопісаў і газет пра Скарыну, паглядзець мастацкія і дакументальныя фільмы пра знакамітага палачаніна ў кіназале.

У сераду, 6 верасня, гасцей чакаюць на адкрыцці выстаўкі шрыфту і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага "Літары і словы Скорыны".

4 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1288
 
Ключевые слова:
Акция Францыск Скарына Национальная библиотека Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме