https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак тэлефоннага флуду


На тэрыторыі Беларусі ўпершыню афіцыйна зарэгістраваны выпадак тэлефоннага флуду. Такая інфармацыя прагучала ўвечары 29 жніўня ў праграме "ЧП.by" на тэлеканале "НТВ-Беларусь".
У міліцыю звярнуўся ўладальнік фірмы па рэалізацыі электратранспарту, калі высветлілася, што да іх не могуць датэлефанавацца кліенты. Пры гэтым за кароткі прамежак часу на тэлефоны фірмы паступіла каля 600 званкоў з неўстаноўленых нумароў. Зносіны з кліентамі былі паралізаваныя.

Пасля звароту ў міліцыю стала вядома, што званкі паступалі ад двух мінчан, якія таксама прадавалі праз інтэрнэт электратранспарт. Сваімі дзеяннямі яны спрабавалі падарваць аўтарытэт канкурэнтаў.

Як распавёў у інтэрв`ю "ЧП.by" начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Кавалёў, тэлефонны флуд (струмень) — гэта элементарная DDOS-атака, толькі ў фармаце GSM.

"У залежнасці ад тэхнічных налад, ад мэты зламыснік настройвае пэўную шкодную праграму і можа рабіць нават штосекундныя званкі на пэўны абаненцкі нумар аператара сотавай сувязі. У арганізацыі перастаюць нармальна працаваць усе тэлефоны — GSM, стацыянарныя, міні-АТС", — растлумачыў спецыяліст.

Для Беларусі і Мінска гэта першы зварот у міліцыю аб падобным факце, сказаў Кавалёў. Пры гэтым ён не выключае, што такія факты ўжо былі, але заяў у міліцыю пра іх няма. Магчыма, грамадзяне не ведалі пра ўчыненае ў дачыненні да іх злачынства, выказаў здагадку спецыяліст.

Паводле яго слоў, такая з`ява даволі распаўсюджаная ў Расіі і іншых краінах СНД у канкурэнтнай барацьбе.

Дзеянні зламыснікаў, як мяркуе прадстаўнік ГУУС (бо няма судовай практыкі), могуць падпадаць пад ч. 1 арт. 351 КК (камп`ютарны сабатаж) і арт. 354 КК (выкарыстанне шкоднага праграмнага забеспячэння).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2017
 
Дата публикации:30.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1141
 
Ключевые слова:
Флуд Телефон Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме