https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Арыгінал Статута ВКЛ прыбыў у Мінск і будзе экспанавацца да 23 верасня


У Мінск з Магілёва дастаўлены Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
Арыгінальнае выданне будзе прадстаўлена на выстаўцы "Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукаваныя кнігі", прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і пяцігоддзю вяртання аднаго з экзэмпляраў знакамітага Статута ВКЛ, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі ў музеі.

У гасцей выстаўкі, якая адкрыецца 1 верасня, з`явіцца магчымасць убачыць вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэдніка еўрапейскіх Канстытуцый. Статут будзе знаходзіцца ў музеі да 23 верасня, пасля чаго вернецца ў Магілёў, дзе захоўваецца на пастаяннай аснове.

Цяпер у мэтах бяспекі ўнікальнае выданне знаходзіцца ў сейфе, абсталяваным сігналізацыяй. Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў у Вільні.

Тысячы статутаў, якімі карысталіся продкі беларусаў, былі страчаны, але ў 2012 годзе дзякуючы фінансавай падтрымцы мецэнатаў адзін з экзэмпляраў быў выкуплены.

Вяртанне на радзіму вядомага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнацтва на Беларусі.

Акрамя статута, адкрыццём для гасцей выстаўкі стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII стагоддзя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню, а таксама зменшаная копія друкарскага станка, што існаваў у часы Скарыны, зробленая вучнем мінскай гімназіі.

Выстаўка арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з музеем гісторыі Магілёва і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

31 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1202
 
Ключевые слова:
Магілёў Статут ВКЛ Мінск Выставка История Государственность Вільня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме