https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гран-пры конкурсу "Віцебск-2017" не прысуджалася, першая прэмія ва ўкраінца


Улад Сытнік з Украіны стаў лаўрэатам першай прэміі конкурсу.
Улад Сытнік з Украіны стаў лаўрэатам першай прэміі XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017". З узнагароджання стартаваў гала-канцэрт урачыстага закрыцця фестывалю "Славянскі базар".

Гран-пры ў гэтым годзе не прысуджалася ў многім па прычыне таго, што меркаванні журы разышліся. Улад Сытнік стаў лаўрэатам першай прэміі, разам з дыпломам і спецыяльнай узнагародай "Ліра" ён атрымаў $15 тыс.

Беларусу Ягору Шаранкову, які набраў аднолькавую з украінцам колькасць балаў, прысуджана другая прэмія (і $10 тыс.). Ён жа і расіянка Лілія Вельтман, якая трымалася ў чацвёрцы фаварытаў конкурсу, узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Лаўрэатам трэцяй прэміі, уладальнікам статуэткі "Ліра" і $5 тыс. стала Невена Божавіч з Сербіі.

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" Ніне Краліч з Харватыі ўручыў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі, старшыня рэспубліканскага аргкамітэта форуму Васіль Жарко. Фота Аляксандра Хітрова.

18 ліпеня 2017, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:879
 
Ключевые слова:
Віцебск Конкурс Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме