https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.
"Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народа жыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і мацаваў яго дух", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

Паводле яго слоў, у краіне памятаюць пра асветнікаў і падзвіжнікаў, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. У іх ліку Лукашэнка назваў Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну, Сымона Буднага.

Асновы беларускай дзяржавы зарадзіліся яшчэ ў далёкім дзявятым стагоддзі, адзначыў Лукашэнка. "Ужо тады, 1155 гадоў таму, Полацк быў вядомым гандлёвым і адміністрацыйным цэнтрам славянскай Еўропы. А Полацкае княства — наша гістарычная калыска — мірнай, працавітай і дружалюбнай дзяржавай. Ужо тады яе жыхары самастойна вызначалі свой лёс. На народным вечы выбіралі правадыроў з ліку самых мужных і мудрых прадстаўнікоў сваёй зямлі", — цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба прэзідэнта.

Паводле слоў Лукашэнкі, кожны няпросты перыяд узбагачаў ідэю незалежнасці сваім зместам. "Вялікае Княства Літоўскае, напрыклад, надало магутны імпульс горадабудаўніцтву і ваеннай дзейнасці, падарыла Еўропе самую прагрэсіўную для таго часу юрыдычную думку — напісаны на старабеларускай мове Статут. Значна раней за многіх нашых суседзяў — 500 гадоў таму — мы авалодалі друкаваным словам", — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускія землі былі і часткай буйных імперый, і гэта асабліва трагічныя старонкі гісторыі народа, падкрэсліў Лукашэнка. "Не мілавалі тады беларусаў. Праз нашу зямлю, праз сэрца і душы ішлі ў розных кірунках полчышчы захопнікаў. Беларусы аказваліся ў эпіцэнтры самых жорсткіх войнаў, якія ім былі зусім непатрэбныя. Бізуном выбівалі жаданне людзьмі звацца. Але даўняя мара — жыць у сваёй незалежнай дзяржаве — прабілася і праз гэтыя суровыя выпрабаванні", — дадаў ён.

Наступствы Першай сусветнай вайны і рэвалюцыя 1917 года, паводле слоў прэзідэнта, далі многім народам Еўропы магчымасць стварыць свае дзяржавы. "Гэтыя працэсы закранулі і нас. Пытанне беларускай дзяржаўнасці трывала ўвайшло ў парадак дня еўрапейскай геапалітыкі", — адзначыў Лукашэнка.

"Былі мужныя, парой утапічнай спробы самавызначэння. Некаторыя дзеячы, адухоўленыя высокімі ідэямі, так і не зразумелі таго, што незалежнасць і свабоду войскі кайзераўскай Германіі не прынясуць ніколі. Яе творцам можа быць толькі сам народ, яго воля, калектыўны розум і лідары", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Стварэнне БССР ён назваў важным гістарычным перыядам. Гэта палітыка-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Савецкага Саюза не было па-сапраўднаму суверэннай дзяржавай, але мела шматлікія атрыбуты беларускай дзяржаўнасці: сцяг, герб, Канстытуцыю, мову, органы ўлады, адзначыў Лукашэнка.

"Пасля на гэтай аснове быў сфарміраваны каркас незалежнай Беларусі. Станаўленню маладой савецкай рэспублікі спрыялі масавы энтузіязм, інтэнсіўнае будаўніцтва і культурныя здзяйсненні", — дадаў ён.

Гэта развіццё, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, перапыніла "вераломная агрэсія нацысцкай Германіі, калі на беларускую зямлю абрынуліся самыя жорсткія і бесчалавечныя выпрабаванні".

"У той вайне мы заплацілі вялікую цану. І пра гэты час нам заўсёды будуць нагадваць званы тысяч хатыняў, безыменных магіл, лагеры смерці і гета. Бязмежная мужнасць тых, хто не схіліў галаву перад ворагам: нашых партызан, падпольшчыкаў, сотняў тысяч патрыётаў. Менавіта тады наш народ даказаў усяму свету права на жыццё.

Прызнаючы лёсавызначальную ролю вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў, мы прымеркавалі галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — менавіта да 3 ліпеня", — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2017
 
Дата публикации:02.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:749
 
Ключевые слова:
День Независимости История Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме