https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тарыфы на ЖКП былі сфармаваны не разліковым метадам, а ўзяты з галавы


Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".
Студзеньскія тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі былі сфармаваны не разліковым метадам, а ўзяты з галавы

"Я растлумачыў бы сітуацыю перш за ўсё безадказнасцю зверху данізу, пачынаючы са службовых асоб Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і заканчваючы службовымі асобамі канкрэтных камунальных службаў гарадоў і абласных цэнтраў", - адзначыў Леанід Анфімаў.

Ён растлумачыў, што першапачаткова, калі ставілася пытанне павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, у разліках урада фігуравала лічба павелічэння кошту на 30 адсоткаў.

"Але гэта ў рамках устаноўленага нарматыву, які штогод прад`яўляецца да аплаты насельніцтву з новага года, у межах $5 дапушчальнага росту. І ўсе разлічвалі тарыфы, зыходзячы з гэтага павышэння. Але трэба было, вядома, падзяліць гэтыя $5 па відах паслуг - наколькі павялічыцца кошт тэхнічнага абслугоўвання жылога дома, тэхабслугоўванне ліфта і г.д. Гэтага зроблена, на жаль, не было", - сказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, спрацавалі чыста механічна - спусцілі тарыфы на ўзровень абласцей, раёнаў, канкрэтных юрыдычных асоб, якія прад`яўляюць рахункі да аплаты.

"А там на месцах пачалася чахарда, многія тарыфы былі сфармаваны не разліковым метадам, а ўзяты з галавы - каму як захацелася", - канстатаваў старшыня КДК.

Леанід Анфімаў сказаў, што да новага года паслуга "тэхабслугоўванне жылога дома" ўключала ў сябе як санітарнае абслугоўванне месц агульнага карыстання, так і іх асвятленне.

"У студзені гэтыя два віды паслуг выдзелілі ў асобныя, а аплату бралі па снежаньскім тарыфе, гэта значыць мы два разы пераплацілі за асвятленне і санітарнае прыбіранне месц агульнага карыстання.

У выніку толькі ў Брэсце пераплата склала Br990 млн. І гэта праблема характэрна для ўсёй краіны", - растлумачыў ён.

29 лютага 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:563
 
Ключевые слова:
Жилищно-коммунальное хозяйство Тарифы Переплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме