https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Столінскі музей арганізуе ў Год культуры цыкл персанальных выставак народных майстроў


Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Святлана Вярэніч.
Столінскі раённы краязнаўчы музей (Брэсцкая вобласць) арганізуе ў Год культуры цыкл персанальных выставак народных майстроў "Творчая скарбніца Столінскага Палесся".  

Праект пазнаёміць наведвальнікаў з рознабаковай творчасцю палескага краю, раскрые яго самабытнасць. Штомесяц у музеі будзе працаваць персанальная экспазіцыя таленавітага майстра. Так, 3 сакавіка адкрыецца выстаўка Валянціны Лёгкай. Яна робіць эксклюзіўныя лялькі, апранае іх у старадаўнія народныя строі, якія насілі жыхары Столінскага раёна. Уборы сваім лялькам рукадзельніца шые пасля дэталёвага вывучэння гістарычнага і этнаграфічнага матэрыялу.

"Людзі ў нас жывуць дастойныя, ім ёсць чым падзяліцца з моладдзю. У час выставак будуць праводзіцца творчыя сустрэчы, майстар-класы. Наш праект у першую чаргу будзе садзейнічаць таму, каб сувязь з мінулым не была страчана. Паколькі ў дзіцячых руках старое рамяство атрымлівае другое дыханне, набывае новае жыццё", - падкрэсліла Святлана Вярэніч.

У прыватнасці, у бліжэйшы час у наведвальнікаў Столінскага музея з`явіцца магчымасць пазнаёміцца з творчасцю сваіх таленавітых землякоў, якія прафесійна займаюцца фатаграфіяй, ганчарствам, выяўленчым мастацтвам, разьбой па дрэве і іншымі рамёствамі.

Дырэктар краязнаўчага музея расказала, што ў Год культуры будуць рэалізаваны яшчэ некалькі цікавых задум. Напрыклад, у 40-дзённы пост плануецца арганізаваць выязную выстаўку іканапісу па ўсіх праваслаўных храмах Столінскага раёна. Таксама ёсць ідэя адрадзіць традыцыю выступленняў духавога аркестра па выхадных днях у гарадскім парку "Манькавічы", дзе размешчаны будынак музея.

Ён закладзены ў 1885 годзе па ініцыятыве Марыі Даратэі Радзівіл і з`яўляецца аналагам Нясвіжскага парку.

1 сакавіка 2016, Брэст
Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:655
 
Ключевые слова:
Столін Год культуры Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме