https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрыўся лагістычны цэнтр па апрацоўцы міжнароднай пошты


Пра гэта паведамляецца на сайце аэрапорта.
17 кастрычніка на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск адбылося ўрачыстае адкрыццё лагістычнага цэнтра па апрацоўцы міжнароднай пошты РУП "Белпошта", у якім былі прадстаўлены найноўшыя тэхналагічныя рашэнні прыёму, апрацоўкі і падачы на мытны дагляд міжнародных паштовых адпраўленняў.

У новым модульным будынку з вытворчай плошчай больш за 1,5 тысячы квадратных метраў будзе апрацоўвацца міжнародная пошта, якая паступае ў Беларусь паветраным шляхам. Лагістычны цэнтр аснашчаны сучасным абсталяваннем, інтэграваным з міжнароднай сістэмай IPS цэнтра паштовых тэхналогій Сусветнага паштовага саюза і інфармацыйнай сістэмай РУП "Белпошта". У цэнтры выкарыстоўваецца камбінаваная транспартная сістэма з арганізацыяй на працоўных месцах максімальна магчымай механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў апрацоўкі уваходнай міжнароднай пошты.

Лагістычны цэнтр ажыццяўляе апрацоўку і мытнае афармленне, міжнародных паштовых адпраўленняў, якія паступаюць у Беларусь авіятранспартам, сем дзён на тыдзень, кругласутачна, а гэта на сённяшні дзень дазваляе аптымізаваць тэрміны апрацоўкі ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў і паскараць іх дастаўку атрымальнікам. Тэрміны апрацоўкі аптымізуюцца да аднаго-двух дзён.

За дзевяць месяцаў з агульнага аб`ёму ўваходных міжнародных адпраўленняў з таварным укладаннем у лагістычным цэнтры апрацавана каля трох мільёнаў адпраўленняў, або больш за 30% ад агульнай колькасці.

Таксама за названы перыяд з пачатку года мытняй "Мінск-2" пры кантролі міжнародных паштовых адпраўленняў спынена пяць злачынстваў, звязаных з незаконным увозам у рэспубліку наркатычных і псіхатропных рэчываў; выяўлена 14 адміністрацыйных парушэнняў, звязаных з перасылкай лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы; 46 спроб незаконнай перасылкі насення раслін, якія выкарыстоўваюцца як сыравіна для вытворчасці наркотыкаў; канфіскавана больш за 530 штук насення канапель і спор галюцынагенных грыбоў; спынена 12 спроб перамяшчэння частак агнястрэльнай зброі і халоднай зброі і 17 фактаў незаконнай перасылкі культурных каштоўнасцяў, сярод якіх манеты, паштовыя маркі, грашовыя банкноты, дэкаратыўныя талеркі, рарытэтныя друкаваныя выданні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:17.10.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1144
 
Ключевые слова:
Таможня Интернет-магазин Почта Логистика Наркотрафик Психотропы Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме