https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія ваенныя, выступаючы на міжнародных спаборніцтвах, не ўступаюць па прафесіяналізме арміям буйных краін


Аб гэтым у час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў.
У час даклада размова зайшла аб выступленні беларускіх ваеннаслужачых на спаборніцтвах "Танкавы біятлон", што адбыліся на падмаскоўным палігоне ў жніўні бягучага года.

Было адзначана, што беларускія ваенныя па выніках турніру заваявалі некалькі ўзнагарод, разам з тым, іх выступленне на некаторых этапах магло быць больш паспяховым.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларуская каманда ў час заездаў уступала па скорасці і не змагла абысці расійскі экіпаж. Андрэй Раўкоў растлумачыў, што гэта звязана з тым, што танкі, на якіх удзельнічалі беларусы, былі не такія магутныя. Аднак прынята ўжо рашэнне іх мадэрнізаваць, каб у наступным годзе ваеннаслужачыя паказалі лепшыя вынікі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на такіх вялікіх спаборніцтвах неабходна выйграваць, паколькі ад гэтага, у тым ліку, залежыць імідж беларускай арміі.

"Туды збіраецца ўся ваенная, і нават не толькі ваенная, эліта", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы маем лепшы вынік па стральбе, але па скорасці крыху прайграём: магутнасць рухавікоў у нашых танкаў 840 к.с., а ў расіян 1130. Але нават у гэтых умовах нашы ваеннаслужачыя ў шэрагу заездаў абганялі расіян, - сказаў міністр. - Па прафесіяналізме мы з сусветнымі арміямі спаборнічалі нараўне, а па некаторых пазіцыях нават пераўзыходзілі".

Андрэй Раўкоў таксама лічыць, што некалькі ваенных конкурсаў можна праводзіць і ў Беларусі, умовы і магчымасці для гэтага ёсць.

Прэзідэнт падтрымаў гэту прапанову і адзначыў: "Гэта добрая падрыхтоўка і трэніроўка, там не прыпішаш і не дабавіш".

19 кастрычніка 2016, Баранавіцкі раён
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:967
 
Ключевые слова:
Армия Вооружение Танковый биатлон Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме