https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МУС Беларусі ў 2016 годзе зможа прыняць хадайніцтвы аб атрыманні статусу бежанца і дадатковай абароне ад 1.200 іншаземцаў


Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
13 студзеня набыла моц пастанова Міністэрства ўнутраных спраў ад 28 снежня 2016 года № 371 "Аб устанаўленні размеркавальных квот рэгістрацыі хадайніцтваў аб прадастаўленні статуса бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 год". 

Міністэрства ўстанавіла для падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі ўпраўленняў унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў наступныя размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтва аб даванні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Беларусі: Брэсцкай вобласць — 200 чалавек, Віцебская — 250, Гомельская — 250, Гродзенская — 150, Мінская — 175, Магілёўская — 175.

Нагадаем, у пачатку снежня 2015 года начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў журналістам, што да 2013 года ў кампетэнтныя органы паступала ў сярэднім за год каля 160 хадайніцтваў аб даванні статуса бежанца. "Але ў 2014 годзе ў святле падзей ва Украіне мы сутыкнуліся з масавым прыбыццём украінскіх грамадзян на беларускую тэрыторыю, асабліва з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны. Яны звярталіся ў кампетэнтныя органы па атрыманне статусу бежанца або дадатковай абароны. Ужо разгледжана больш за 1.300 такіх хадайніцтваў. І хадайніцтвы працягваюць паступаць", — канстатаваў Бягун.

Паводле звестак на канец лістапада дадатковую абарону ў Беларусі атрымалі больш за 1.100 грамадзян Украіны з зоны АТА. І гэта, як зазначыў прадстаўнік МУС, "на фоне таго, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічае прынцып раздзялення міграцыйных патокаў: частка ўкраінцаў атрымліваюць дазвол на заняцце працоўнай дзейнасцю, частка — на часовае пражыванне па іншых падставах або дазвол на пастаяннае пражыванне, частка падае хадайніцтва на атрыманне грамадзянства".

Бягун сказаў, што сярод тых грамадзян Украіны, якім адмоўлена ў даванні статусу бежанца або дадатковай абароны, у асноўным асобы прызыўнога ўзросту, якія прыбываюць з мірных рэгіёнаў. Падачу хадайніцтва яны матывуюць тым, што могуць быць мабілізаваныя.

Ужо 4 студзеня Бягун паведаміў, што ў 2016 годзе паток украінскіх бежанцаў не зменіцца. Праваахоўныя органы чакаюць, што сёлета з хадайніцтвамі аб дадатковай абароне і атрыманні статусу бежанца звернуцца каля 1.200 іншаземцаў. З іх грамадзяне Украіны складуць каля 75%. 

У 2015 годзе з хадайніцтвамі аб дадатковай абароне і атрыманні статусу бежанца ў органы ўнутраных спраў звярнулася 1.227 чалавек. З іх прыкладна тры чвэрці — грамадзяне Украіны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2016
 
Дата публикации:13.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:674
 
Ключевые слова:
Миграция Беженцы Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме