https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінабароны Беларусі абвергла заяву Турчынава аб расійскай ваеннай авіяцыі ў Бабруйску


"Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці", — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.
Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвергла заяву сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава, зробленую ім у "Фэйсбуку". Прадстаўнік ўкраінскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва абвясціў, што Расія перакінула свае ваенна-транспартныя самалёты, знішчальнікі Су-27 і баявыя верталёты на аэрадром у Бабруйску (Магілёўская вобласць).

Нагадаем, у верасні 2015 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны і МЗС Расіі правесці з Мінскам перамовы і падпісаць пагадненне аб размяшчэнні ў Беларусі авіябазы. Праз некалькі тыдняў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гаворкі аб размяшчэнні расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не вялося. "Нам не трэба база сёння, тым больш ваенна-паветраныя сілы. Нам патрэбныя пэўныя ўзбраення. Пра што я публічна таксама гаварыў Пуціну і раней Мядзведзеву", — адзначаў Лукашэнка 6 кастрычніка. Пазней ён неаднаразова закранаў гэтую тэму, кожны раз падкрэсліваючы, што расійская авіябаза Беларусі не патрэбная.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2016
 
Дата публикации:14.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:685
 
Ключевые слова:
Военная база Бабруйск Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме