https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Некаторыя беларускія прадпрымальнікі завязлі ў ліхіх 90-х


Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, намеснік кіраўніка Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, бізнесмен Сяргей Варывода ў эфіры праграмы "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1".
"Некаторыя прадпрымальнікі завязлі ў мінулым, ужо не ліхія 90-я. Мяне заўсёды здзіўляе, што частка нашага бізнесу, прадпрымальнікаў да гэтай пары заўзята адстойваюць сваё "права" не плаціць падаткі, працаваць па-шэраму, не выконваць патрабаванні дзяржавы ў рэшце рэшт", - адзначыў Сяргей Варывода.

Сяргей Варывода звярнуў увагу, што тэрмін распрадажы астаткаў тавараў легпрама без неабходных дакументаў прадоўжаны да 1 студзеня 2016 года, да таго ж гэта рашэнне прымалася калегіяльна, па просьбе прадпрымальнікаў і з іх падачы.

"Я добра памятаю, як прадпрымальнікі апладзіравалі прынятаму рашэнню, але мы цяпер зноў вяртаемся да той жа праблемы", - заўважыў ён.

"На мой погляд, ад розных сходаў, зборышчаў, разварушвання сітуацыі, лозунгаў трэба перайсці да нармальнай, цывілізаванай экспертнай работы", - рэзюмаваў ён.

У прыватнасці, можа быць створана экспертная група, якая будзе працаваць з прадстаўнікамі ўпаўнаважаных органаў дзяржкіравання - Мінэканомікі, Мінгандлю, Дзяржстандарта. Такі фармат мог бы дапамагчы вырашыць узнікшыя пытанні, лічыць Сяргей Варывода.

БЕЛТА, 20 студзеня 2016
 
Дата публикации:20.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:785
 
Ключевые слова:
Легпром Сертификация Предпринимательство Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме