https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар па выніках таргоў вырас, еўра — патаннеў да 2 рублёў 11 капеек


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 кастрычніка 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара вырас на 0,0059 рубля (0,31%) і склаў 1,9189 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0072 рубля (0,34%) да 2,1187 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0072 рубля (0,23%) і склаў 3,0663 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючэрсы на нафту Brent гандлююцца вышэй за адзнаку 52 долары за барэль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 39,46 капейкі, склаўшы 62,5892 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:12.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме