https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют


Курс расійскага рубля працягвае расці, долар і еўра — зніжаюцца.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс долара знізіўся на 0,0007 рубля (0,04%) і склаў 1,9149 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0169 рубля (0,79%) да 2,1282 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0032 рубля (0,1%) і склаў 3,0737 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту растуць у пятніцу на фоне павышэння аптымізму адносна перспектыў рынку. Пасля звестак аб зніжэнні запасаў сыравіны ў ЗША і навін аб працягу перамоў здабыўных краін аб абмежаванні здабычы за бараль Brent даюць 52 долары ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 8,69 капейкі, склаўшы 62,3031 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:07.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:596
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме