https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Другі васільковы самалёт "Белавія" прыляціць у Мінск 28 верасня


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Другі з трох заказаных у 2014 годзе самалётаў Boeing 737-800 прыляціць у Мінск увечары 28 верасня.

Першы брэндыраваны самалёт "Белавія" атрымала 15 жніўня, трэці чакаецца ў снежні. Новы Boeing разлічаны на 189 пасажыраў. Ліўрэя самалёта выканана ў бела-сініх тонах, хвост яго ўпрыгожвае васілёк.

Распрацоўку візуальнай канцэпцыі рэбрэндынгу "Белавія" прафінансавала кампанія Boeing. У авіякампаніі расказалі, што распрацоўка ліўрэі заняла паўтара года. Асноўнымі распрацоўшчыкамі новага стылю сталі два амерыканскія брэндынгавыя агенцтвы - Teague (інтэр`ер) і Paul Wylde (ліўрэя).

Новы фірменны стыль кампаніі будзе прадстаўлены ў знешнім афармленні карпаратыўных элементаў "Белавія": інтэр`еры самалётаў і офісаў, форма экіпажаў, шаблоны для дакументацыі, афіцыйны сайт, навігацыйныя і рэкламныя паверхні.

У новых Boeing 737-800 устаноўлены сучасныя пасажырскія салоны Boeing Sky Interior, у якіх прадстаўлена асвятленне, што дапамагае пасажырам лягчэй пераносіць змену часавых паясоў і пералёты ў начны час. Дызайн і функцыянальнасць салона прадугледжваюць павялічанае месца для ручной паклажы і большую прастору для кожнага пасажыра.

"Белавія" з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі. Авіяперавозчык ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.

26 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1010
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавія Ребрендинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме