https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў у Гродне з 20 верасня па 24 лістапада


Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
З канцэртамі ў Гродне выступяць выдатныя майстры арганнага майстэрства з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі, Італіі. Сярод іх - лаўрэат міжнародных конкурсаў арганіст з Беластока Юзаф Катовіч, адзін з выдатных сучасных нямецкіх выканаўцаў арганнай музыкі Іаганес Геферт, вядомы італьянскі арганіст-імправізатар Эўджэніа Марыя Фаджыяні. Сольныя канцэрты запланаваны на 20 і 29 верасня. Таксама адбудуцца чатыры канцэрты ў кастрычніку (6, 13, 20 і 27 чысла) і ў лістападзе (3, 10, 17 і 24-га). 

Міжнароднае свята арганнай музыкі "Арганы Еўропы гучаць у Гродне" пройдзе трэці раз. Першыя два фестывалі праведзены ў 2014 і 2015 гадах і атрымалі высокую ацэнку слухачоў, якія па заслугах ацанілі майстэрства выканаўцаў. Арганісты выконваюць творы на ўнікальным, адзіным не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі СНД, аргане Magnus Silesia Royal, устаноўленым у канцэртнай зале каледжа.

Пры стварэнні гэтага музычнага інструмента выкарыстоўваліся найноўшыя дасягненні гукаінжынерных і камп`ютарных тэхналогій, якія даюць магчымасць узнавіць сапраўднае тэмбравае гучанне рэальна існуючых арганаў Еўропы, запісаных у памяць інструмента. Magnus Silesio Royal з`яўляецца поўнай віртуальнай мадэллю арганаў з сабораў у італьянскім Брэшыя (каля 1600 года), у чэшскай Празе (1673 год), Цволе ў Германіі (1721 год), Кжэшуф у Польшчы (1732-1737 гады), а таксама вядомых арганаў з Францыі, Англіі, Нідэрландаў і Італіі.

Звязда, 14 верасня 2016
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:878
 
Ключевые слова:
Гродна Фэст культуры Музыка Орган Magnus Silesia Royal
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме