https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэднедушавы грашовы даход жыхара Беларусі ў першым паўгоддзі складаў крыху больш за 5 млн рублёў у месяц


Гэта вынікае з агляду Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаванага на сайце ведамства.
Грашовыя даходы ў першым паўгоддзі 2016 года ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 5 млн 2,3 тыс. рублёў у месяц. 

Для параўнання: у першым паўгоддзі 2015 года гэты паказчык складаў 4 млн 782,5 тыс. рублёў.

Такім чынам, сярэднедушавы даход за год вырас на 4,6%. Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, якія ўлічваюць інфляцыю, знізіліся за год на 7%.

У цэлым па краіне грашовыя даходы насельніцтва ў першым паўгоддзі гэтага года склалі 285 трлн 114,1 млрд рублёў (на 4,8% больш, чым у першым паўгоддзі 2015 года). У тым ліку: аплата працы — 175 трлн 488 млрд (на 5% больш); даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 23 трлн 57,5 млрд (на 5,3% больш); трансферты насельніцтву — 69 трлн 271,3 млрд (на 11,2% больш); даходы ад уласнасці — 9 трлн 515,8 млрд (на 25% менш); іншыя даходы — 7 трлн 781,5 млрд (на 3,5% менш).

Паводле звестак Белстата, у першым паўгоддзі 2016 года доля насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) склала 5,5% (у першым квартале — 4,9%). Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая па 30 чэрвеня 2016 года ў разліку на месяц складаў 1 млн 699 тыс. 430 рублёў.

Менш за 1,5 млн рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у месяц у першым паўгоддзі гэтага года мелі 2,8% насельніцтва, 1,5—2 млн — 7,7%, 2—2,5 млн — 11,4%, 2,5—3 млн — 13,4%, 3—3,5 млн — 14,4%, 3,5—4 млн — 12,4%, 4—5 млн — 15,8%, 5—6 млн — 8,7%, больш за 6 млн — 13,6%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2016
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:471
 
Ключевые слова:
Статистика Прожиточный минимум Денежный доход
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме