https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь за гады незалежнасці не дала ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязалася ні ў адзін міжнародны канфлікт


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
"У ходзе нядаўна праведзенага пятага Усебеларускага народнага сходу былі выпрацаваны асноўныя напрамкі развіцця краіны на наступны перыяд, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэты ўсенародны форум прадэманстраваў з`яднанасць нашага грамадства, міралюбівую, шматвектарную палітыку дзяржавы, заснаваную на прынцыпах добрасуседства і супрацоўніцтва".

"Мы цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі саюзнікамі, і перш за ўсё з брацкай Расіяй. Развіваем дыялог і з суседзямі і краінамі Захаду", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка заявіў: "За гады незалежнасці мы не далі ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязаліся ні ў адзін міжнародны канфлікт. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і беражліва захоўваем слаўную гісторыю нашай краіны".

"Вечная памяць героям, загінуўшым у баях за Айчыну. Будзем жа дастойныя іх вялікага подзвігу, - даў наказ кіраўнік дзяржавы. - Жадаю ўсім міру, дабра, шчасця, здароўя і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы. Слава беларускаму народу, які адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны. Слава нашай Радзіме - Рэспубліцы Беларусь. Слава яе доблесным Узброеным Сілам. Са святам вас - Днём Незалежнасці!"

3 ліпеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:742
 
Ключевые слова:
День Независимости Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме