https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 21 ліпеня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара знізіўся, еўра — вырас.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 ліпеня 2016 года курс долара знізіўся, еўра — вырас.

Курс долара знізіўся на 0,0027 рубля, або на 0,14%, і склаў 1,978 рубля.

Курс еўра вырас на 0,028 рубля (на 0,13%) да 2,1798 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0243 рубля, або на 0,78%, і склаў 3,0988 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які звязаны са зменай цэн на нафту. Нафта маркі Brent раніцай 21 ліпеня таргавалася на ўзроўні 47,4 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 маскоўскага часу 21 ліпеня вырас на 31,90 капейкі, склаўшы 63,7373 рубля. Учора сярэднеўзважаны курс долара складаў 63,4183 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2016
 
Дата публикации:21.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:515
 
Ключевые слова:
Финансы Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме