https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барыс Святлоў: мы ўпершыню ўвялі паняцце "мецэнат культуры"


Пра гэта ў інтэрв`ю праграме "Контуры" тэлеканала АНТ заявіў міністр культуры.
"Усе папярэднія нашы дакументы, якія тычацца гэтай сферы, у большай ступені рабілі акцэнт на творчасці. А што тычыцца апошняга дакумента (Кодэкса аб культуры) вядома ж, у першую чаргу гаворка ідзе аб новай канфігурацыі эканомікі культуры, - сказаў міністр. - Тут неабходна было ўвядзенне цэлага шэрагу новых артыкулаў. Мы ўпершыню ўвялі паняцце "мецэнат культуры" - як мецэнаты, спонсары адносяцца да культурных установў, як маюць права дапамагаць. Гэта дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў сферы культуры".

"Гэта тыя новыя эканамічныя рэаліі, якія кажуць пра тое, што не толькі дзяржава павінна падтрымліваць культуру, але гэта павінны рабіць і іншыя недзяржаўныя суб`екты гаспадарання", - адзначыў Барыс Святлоў.

Міністр распавёў, што ўсяго ў кодэксе, які нядаўна быў падпісаны кіраўніком дзяржавы, змяшчае больш за 60 прынцыповых змен.

Звязда, 1 жніўня 2016
 
Дата публикации:01.08.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:903
 
Ключевые слова:
Кодекс о культуре Государственно-частное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме