https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узровень газіфікацыі кватэр у Беларусі вырас да 73,9 працэнта


Такую лічбу агучыў 21 ліпеня генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз" Леанід Рудзінскі.
У Беларусі па стане на 1 ліпеня ўзровень газіфікацыі кватэр вырас да 73,9 працэнта.

"Цяпер Беларусь - адна з самых газіфікаваных краін не толькі на постсавецкай прасторы. Я добра ведаю Венесуэлу, Калумбію - мы там працуем - Расію, Украіну. Гэтыя краіны маюць уласны газ, але ўсё роўна ўзровень газіфікацыі там ніжэйшы, чым у нас", - расказаў Леанід Рудзінскі.

На яго думку, такога высокага ўзроўню ўдалося дасягнуць дзякуючы праводзімай палітыцы ў галіне газіфікацыі і, у прыватнасці, дзяржаўным праграмам па развіцці вёскі. Узровень газіфікацыі сельскай мясцовасці на 1 ліпеня бягучага года склаў 33,4 працэнта.

Паводле слоў Леаніда Рудзінскага, колькасць газіфікаваных кватэр у сельскай мясцовасці вырасла за апошнія сем гадоў на 20 працэнтаў.

У цэлым па Беларусi колькасць газіфікаваных кватэр складае 3,8 млн. З іх 2,8 млн забяспечана прыродным газам, 1 млн - звадкаваным.

Кожны год газаразмеркавальная сістэма Беларусі папаўняецца прыкладна на 30 тыс. кватэр. Агульная працягласць газаправодаў Беларусі складае 56,8 тыс. км.

21 ліпеня 2016, Мінск
Віталь Арэшка - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:495
 
Ключевые слова:
Газификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме