https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад ухваліў пяцігадовую праграму ЮНІСЕФ для Беларусі на $8,465 млн


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Пастановай Савета Міністраў ад 30 мая нумар 419 ухвалена краінавая праграма Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) для Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Дзейнасць ЮНІСЕФ па праграме будзе сканцэнтравана на падрыхтоўцы і рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі па чатырох асноўных напрамках: стварэнне бяспечнага і падтрымліваючага асяроддзя для дзіцяці, рэалізацыя правоў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інваліднасцю, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для зніжэння неабароненасці падлеткаў і іх паўнацэннага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў, вывучэнне становішча дзяцей і ўмацаванне партнёрства па рэалізацыі правоў дзяцей.

Рэсурсная база праграмы складзе $8,465 млн, з якіх $4,465 млн будуць выдзелены з рэгулярных рэсурсаў ААН і $4 млн будуць прадастаўлены іншымі донарамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Усе праекты, якія плануюцца да рэалізацыі па праграме, будуць ухвалены ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Беларусі. Каардынацыя і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй праграмы ўскладзены на Міністэрства замежных спраў. Таксама пастановай ухвалены некалькі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У прыватнасці, размова ідзе аб праграме "Удасканаленне прафесійных магчымасцей беларускага рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яго сістэмы тэхнічнай падтрымкі".

Аб`ём фінансавання праекта - 324 тыс. еўра з боку Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. Праект накіраваны на развіццё нацыянальнай рэгулюючай інфраструктуры ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Ухвалена праграма "Падтрымка людскіх рэсурсаў і развіццё інфраструктуры для ўводу ў эксплуатацыю першай АЭС" з аб`ёмам фінансавання 252 тыс. еўра з боку МАГАТЭ.

Праект накіраваны на ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў для забеспячэння надзейнай эксплуатацыі АЭС. Плануюцца распрацоўка і ўкараненне эфектыўнай сістэмы кіравання чалавечымі рэсурсамі, будуць створаны вучэбныя праграмы для персаналу АЭС.

Яшчэ адна ухваленая праграма - "Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі".

Аб`ём фінансавання праекта - каля 241 тыс. еўра з боку Еўрапейскага саюза. Праект накіраваны на абарону правоў дзяцей з сур`ёзнымі парушэннямі здароўя і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх сем`яў. Запланавана правядзенне комплексу мерапрыемстваў па вывучэнні замежнага вопыту абароны правоў дзяцей, распрацоўцы і ўкараненні новай мадэлі абароны правоў дзяцей з цяжкімі захворваннямі.

Акрамя таго, урад ухваліў праграму "Распрацоўка падыходаў да гарманізацыі комплексных стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый у ЕС і краінах-партнёрах".

Аб`ём фінансавання - каля 130 тыс. еўра з боку ЕС па праграме "Эразмус+". Па праекце будзе падрыхтавана стратэгія інтэрнацыяналізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі на нацыянальным узроўні. У мэтах павышэння кваліфікацыі адміністрацыйнага персаналу ўніверсітэтаў будзе арганізаваны шэраг семінараў і канферэнцый у Беларусі, Расіі і краінах ЕС.

Таксама ухвалена праграма "Стварэнне сеткавай інфраструктуры для падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва моладзі на платформах вытворчых лабараторый" аб`ёмам фінансавання праекта каля 127 тыс. еўра з боку ЕС па праграме "Эразмус+".

Плануюцца адкрыццё на базе ўніверсітэтаў вытворчых лабараторый, іх аснашчэнне інавацыйным абсталяваннем, а таксама стварэнне інфраструктуры падтрымкі супрацоўніцтва ўніверсітэтаў і прамысловасці.

Акрамя таго, у час рэалізацыі праекта будуць распрацаваны вучэбныя матэрыялы і планы з выкарыстаннем падыходаў, што адпавядаюць патрабаванням Балонскага працэсу. Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

31 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2016
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1105
 
Ключевые слова:
Болонский процесс Образование в Беларуси ЮНИСЕФ Предпринимательство Инновации Беларусь-2020
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме