https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сакрэт міралюбнасці беларусаў - у беражлівым захоўванні скарбаў мінулага


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня, выступаючы на свяце "Александрыя збірае сяброў".
"Паважаць не толькі сваю культуру, але і творчыя дасягненні іншых народаў - гэта рыса беларускага нацыянальнага характару. Мы беражліва захоўваем скарбы мінулага і з задавальненнем знаёмімся з мастацтвам нашых суседзяў. Думаю, у гэтым сакрэт міралюбнасці і ўзаемаразумення, якімі славяцца беларусы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што такое стаўленне да жыцця - надзейная абарона ад міжнацыянальнай, рэлігійнай варожасці і іншых дэструктыўных з`яў, якія, на жаль, ахопліваюць сёння нават самыя цывілізаваныя краіны.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў гэтым годзе на свята "Александрыя збірае сяброў" прыбыла вялікая колькасць людзей. "За кароткі тэрмін літаральна на нашых вачах сціплая сустрэча землякоў на беразе Дняпра паступова ператварылася ў маштабны фестываль народнай культуры, - адзначыў беларускі лідар. - Сапраўды, апошнім часам і ў нас, і ў суседніх краінах расце цікавасць да сваіх каранёў і вытокаў нацыянальнай культуры".

Асабліва важна, на думку Аляксандра Лукашэнкі, што і моладзь імкнецца даведацца больш аб гісторыі роднага краю і авалодаць азамі традыцыйных промыслаў.

11 ліпеня 2016, Александрыя
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1051
 
Ключевые слова:
Купалле Александрыя Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме