https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 13 ліпеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 13 ліпеня 2016 года.
На 13 ліпеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 2,0043 беларускага рубля (20.043 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,2275 (22.275)
Расійскі рубель (за 100) — 3,1333 (313,33)
Украінская грыўна (за 100) — 8,0701 (807,01)

Кошык валют — 0,392

У параўнанні з папярэднім днём курс долара знізіўся на 0,77 капейкі (77 рублёў) (0,38%), еўра — вырас на 0,85 капейкі (85 рублёў) (0,38%), расійскага рубля (за 100) — знізіўся на 0,09 капейкі (на 0,09 рубля за адзінку) (0,03%), грыўны (за 100) — на 2,65 капейкі (на 2,65 рубля за адзінку) (0,33%).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1114, "долар/расійскі рубель" — 63,968, "долар/грыўна" — 24,836.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 13 ліпеня ў 9.40 долар куплялі па 1,985—1,998 (19.850—19.980) і прадавалі па 2,007—2,02 (20.070—20.200) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 0,51 рубля (да 1,9942 рубля), або на 51 рубель (да 19.942), продажу — на 0,58 капейкі (да 2,0105 рубля), або на 58 рублёў (да 20.105).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,99—2 (19.900—20.000) пры куплі, 2,01—2,02 (20.100—20.200) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2016
 
Дата публикации:13.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:608
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме