https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 16 ліпеня «Белавія» ўводзіць два дадатковыя рэгулярныя рэйсы з Мінска ў міжнародны аэрапорт «Адэса»


Такім чынам, авіякампанія будзе ажыццяўляць 12 рэйсаў на тыдзень па маршруце Мінск — Адэса — Мінск.
У Адэсу — 12 авіярэйсаў на тыдзень

Выкананне дадатковых рэйсаў запланавана па аўторках і суботах на самалётах Boeіng 737-300 у двухкласнай кампаноўцы. Паветраныя барты будуць вылятаць з Мінска ў 0.20, а прылятаць у Адэсу ў 1.40. Зваротныя рэйсы будуць адпраўляцца з Адэсы ў 3.30, а прыбываць у Мінск у 5.00, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Белавія» Вольга Шчуко.

Нагадаем, што з 17 чэрвеня авіякампанія ўжо ўвяла тры дадатковыя рэйсы ў Адэсу з Мінска па панядзелках, серадах і пятніцах з вылетам у аналагічны час.

Такім чынам, колькасць рэйсаў, што выконваюцца авіякампаніяй «Белавія» ў гарады Украіны, вырасце да 54-х у тыдзень. На цяперашні момант беларускі перавозчык лётае ў наступныя ўкраінскія паветраныя гавані: аэрапорт «Барыспаль», міжнародны аэрапорт «Кіеў» (Жуляны) міжнародны аэрапорт «Харкаў», міжнародны аэрапорт «Адэса».

Таксама ў рамках пагаднення аб сумеснай эксплуатацыі рэйсаў з украінскай авіякампаніяй «Матор Січ» на сайце www.belavіa.by можна набыць квіткі па яшчэ адным украінскім маршруце Запарожжа — Мінск — Запарожжа.

Аўтар: Сяргей Расолька 
rs@zviazda.by
Звязда, 4 ліпеня 2016
 
Дата публикации:04.07.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме