https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбар арганізацыі для праходжання альтэрнатыўнай службы - прэрагатыва Мінпрацы


Аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Ігар Старавойтаў на анлайн-канферэнцыі.
Рашэнне аб тым, у якой канкрэтна арганізацыі будзе працаваць альтэрнатыўшчык, - прэрагатыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пералік відаў дзейнасці для альтэрнатыўшчыкаў вызначаны законам, і ён даволі шырокі, адзначыў намеснік міністра.

Гэта арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама арганізацыі, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных пуцей.

Пералік арганізацый, у якіх грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу, устанаўліваецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны з улікам заявак абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў. Што ж датычыцца пераводу ў іншую арганізацыю для далейшага праходжання альтэрнатыўнай службы, то закон прадугледжвае такую магчымасць - альтэрнатыўшчык мае права хадайнічаць аб пераводзе.

Рашэнне прымаецца Міністэрствам працы і сацабароны. Час праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж работы. Аналагічны падыход прымяняецца і да салдат тэрміновай службы, падкрэсліў Ігар Старавойтаў.

Жыццё і здароўе грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

21 чэрвеня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:726
 
Ключевые слова:
Альтернативная служба Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме