https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 22 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 22 чэрвеня 2016 года.
На 22 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 19.742 беларускія рублі
Еўра — 22.387
Расійскі рубель — 307,74
Украінская грыўна — 793,17

Кошык валют — 3.880,52

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 15 рублёў (0,08%), еўра — на 19 (0,08%), расійскага рубля — на 0,06 (0,02%), грыўны — знізіўся на 0,20 рубля (0,03%). Курс кошыка валют вырас на 2,18 рубля (0,06%) у параўнанні з папярэднім днём і на 447,11 рубля (13,02%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1340, "долар/расійскі рубель" — 64,1516, "долар/грыўна" — 24,89.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 22 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.600—19.740 і прадавалі па 19.780—19.950 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 39 рублёў (да 19.692), продажу — знізіўся на 4 рублі (да 19.844).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.600—19.700 пры куплі, 19.800—19.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:22.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:680
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме