https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 23 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 23 чэрвеня 2016 года.
На 23 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 19.759 беларускіх рублёў
Еўра — 22.264
Расійскі рубель — 310,07 (абсалютны максімум)
Украінская грыўна — 793,53

Кошык валют — 3.886,82

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 17 рублёў (0,09%), еўра — знізіўся на 123 рублі (0,55%), расійскага рубля — вырас на 2,33 рубля (0,76%), грыўны — на 0,36 (0,05%). Курс кошыка валют вырас на 6,30 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і на 453,41 рубля (13,21%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1268, "долар/расійскі рубель" — 63,7243, "долар/грыўна" — 24,90.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 23 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.600—19.770 і прадавалі па 19.830—19.900 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 20 рублёў (да 19.712), продажу — на 17 (да 19.861).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.650—19.750 пры куплі, 19.850—19.950 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:23.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:607
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме