https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала ў сацыяльных сетках сваю версію інцыдэнту з групай веласіпедыстаў, што адбыўся ўвечары 29 красавіка ў цэнтры Мінска


Пра здарэнне паведаміў раней праваабарончы рэсурс spring96.org.
У паведамленні ГУУС, у прыватнасці, гаворыцца (арфаграфія і пунктуацыя захаваная):

"Ля Тэатра оперы і балета сабраліся веласіпедысты ў колькасці ад 20 да 30 чалавек.

Некалькі з іх мелі пры сабе чорна-зялёныя сцягі. Каля 19.20 калона накіравалася ў бок музея Вялікай айчыннай вайны.

У раёне стэлы "Мінск — горад-герой" група веласіпедыстаў, груба парушаючы патрабаванні Правіл дарожнага руху, выехала на праезную частку. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ (апошнія вымушаны былі выкарыстаць гукаўзмацняльную апаратуру і пробліскавыя маячкі) не рэагавалі.

Пры спробе спыніць супрацьпраўныя дзеянні і вярнуць іх на тратуар, парушальнікі правапарадку аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. А адзін з удзельнікаў кінуўся ў бойку з супрацоўнікам ДАІ, пашкодзіўшы яму форменнае абмундзіраванне.

Шасцёра завадатараў бойкі былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС г.Мінска для разбору. Іх дзеянням даецца прававая ацэнка. Больш падрабязна аб здарэнні мы раскажам заўтра раніцай".

Разам з тэкстам апублікавана фатаграфія парванай курткі супрацоўніка ДПС.

Праваабарончы сайт spring96.org каля паўночы размясціў абноўленую інфармацыю аб сітуацыю вакол велапрабегу ўдзельнікаў сусветнага руху "Крытычная маса" (яны збіраюцца ў сваіх населеных пунктах апошнюю пятніцу кожнага месяца). Колькасць затрыманых удзельнікаў акцыі супадае з указанай у паведамленні міліцыі, але з дадаткам "не менш".

"Каля 35 чалавек сабралася сёння каля Опернага тэатру, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць пра правы раварыстаў на дарозе. Таксама на месцы збору былі заўважаны 10 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, чатыры АМАПаўцы. За падзеямі сачыў назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Кірыл Кажэнаў, які ехаў па ходніках у канцы калоны", — адзначаецца ў паведамленні (арфаграфія і пунктуацыя арыгіналу таксама захаваныя).

"Каля стэлы канец калоны раварыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку і назіральніка БХК. Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, наносілі ім удары ў жывот і па тварах. Зверху на затрыманых закінулі ровары і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Магчыма затрымана большая колькасць удзельнікаў "Крытычнай масы". У РУУС інфармацыю пра затрыманні не пацвярджаюць. Вядома, што адзін з затрыманых грамадзянін Расійскай Федэрацыі Пахомаў Дзмітрый. Таксама сярод затрыманых Аляксей Адамовіч, Стас Барэцкі, Аляксей Круглякоў", — паведамляюць праваабаронцы.

Назіральнікі, якія прысутнічалі каля РУУС, "бачылі праз акно, як хлопцаў па чарзе падводзілі да стала і давалі распісацца ў паперах. Потым усіх затрыманых паставілі тварам да сцяны, а ў гэты час да будынка пад`ехаў бардовы мікрааўтобус, у якім прывезлі хлопцаў".

"Каля 23:30 аднаго з хлопцаў адпусцілі. Ён паведаміў, што затрыманымі застаюцца яшчэ 5 чалавек, усіх прымушалі падпісаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Двое хлопцаў адмовіліся гэта рабіць, у іх забралі асабістыя рэчы, у тым ліку шнуркі. Хлопцаў выпускаюць, з РУУС выкатваюць ровары затрыманых. Але дваіх, што не падпісалі пратаколы, відавочна адвязуць у ЦІП", — пішуць праваабаронцы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2016
 
Дата публикации:30.04.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1105
 
Ключевые слова:
Права велосипедистов Городское движение Беспорядки Провокация Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме