https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Двое анархістаў, якія падазраюцца ў кіданні лямпачак з фарбай у будынак Белтэлерадыёкампаніі, адпушчаныя з-пад варты пад абавязацельства аб яўцы


Аб затрыманні, як і пра саму акцыі, паведаміў анархісцкі сайт abc-belarus.org.
Двое анархістаў, якія падазраюцца ў кіданні лямпачак з фарбай у будынак Белтэлерадыёкампаніі, адпушчаныя з-пад варты пад абавязацельства аб яўцы.

Нагадаем, двое анархістаў былі затрыманыя ўвечары 13 чэрвеня па падазрэнні ў кіданні лямпачак з фарбай у будынак Белтэлерадыёкампаніі. Такім чынам актывісты выказалі свае адносіны да "прапаганды з боку дзяржавы, якая кожны дзень транслюецца з экранаў тэлевізараў, выліваецца на грамадства праз радыёпрыёмнікі".

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта spring96.org, актывісты анархісцкага руху былі адпушчаныя ўвечары 16 чэрвеня. Зараз яны знаходзяцца ў статусе падазраваных па справе, распачатай па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае паўторна або групай асоб). 

Адзін з падазраваных на ўмовах ананімнасці расказаў праваабаронцам, што быў затрыманы каля станцыі метро супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю (ГУБАЗ), апранутымі ў цывільнае адзенне. Яго пасадзілі ў машыну, паведамілі, што ён затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыі супраць БТ, а затым паказалі ордар на вобыск і адправіліся да яго дадому.

Падчас вобыску была канфіскаваная рознага роду літаратура, брашуры, а таксама некалькі пар абутку і куртка для экспертызы.

Пасля гэтага затрыманага даставілі ў ГУБАЗ, а затым — ва УУС Першамайскага раёна. Малады чалавек, паводле яго слоў, суткі знаходзіўся ў халоднай камеры РУУС без ежы, а затым быў пераведзены ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе правёў яшчэ двое сутак, пакуль яго не адпусцілі без выстаўлення абвінавачанняў.

У час знаходжання пад вартай да актывіста прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія цікавіліся яго адносінамі з Дзмітрыем Паліенкам, які знаходзіцца пад следствам (анархіст Дзмітрый Паліенка, удзельнік майскай велаакцыі "Крытычная маса", утрымліваецца ў Жодзінскім СІЗА па абвінавачанні ў насільных дзеяннях у дачыненні да супрацоўніка ДАІ).

У затрыманага, паводле яго слоў, таксама ўзялі ўзоры адбіткаў пальцаў, па якіх будзе праводзіцца экспертыза. Малады чалавек мяркуе, што ў найбліжэйшы час могуць быць новыя затрыманні.

БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:19.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1104
 
Ключевые слова:
Беспорядки Хулиганство Анархизм Организованная преступность Белтелерадиокомпания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме