https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 21 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 21 чэрвеня 2016 года.
На 21 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 19.727 беларускіх рублёў
Еўра — 22.368
Расійскі рубель — 307,68
Украінская грыўна — 793,37

Кошык валют — 3.878,34

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 240 рублёў (1,20%), еўра — на 97 (0,43%), расійскага рубля — вырас на 2,51 рубля (0,82%), грыўны — знізіўся на 8,12 рубля (1,01%). Курс кошыка валют знізіўся на 6,41 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 444,93 рубля (12,96%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1339, "долар/расійскі рубель" — 64,115, "долар/грыўна" — 24,8648.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 21 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.600—19.720 і прадавалі па 19.780—20.000 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 134 рублі (да 19.653), продажу — на 143 (да 19.848).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.600—19.700 пры куплі, 19.800—19.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:21.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме