https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 17 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 17 чэрвеня 2016 года.
На 17 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 20.028 беларускіх рублёў
Еўра — 22.569
Расійскі рубель — 304,10
Украінская грыўна — 804,82

Кошык валют — 3.888,23

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 19 рублёў (0,09%), еўра — вырас на 81 рубель (0,36%), расійскага рубля — на 0,10 (0,03%), грыўны — знізіўся на 0,28 рубля (0,03%). Курс кошыка валют вырас на 3,60 рубля (0,09%) у параўнанні з папярэднім днём і на 454,82 рубля (13,25%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1269, "долар/расійскі рубель" — 65,86, "долар/грыўна" — 24,885.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 17 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.850—20.020 і прадавалі па 20.050—20.150 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі (да 19.959), продажу — на 11 (да 20.105).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.900—20.000 пры куплі, 20.100—20.150 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:17.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:545
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме