https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пачаліся камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці


13 чэрвеня, згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі на 2015/2016 навучальны год, пачаліся камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці.
Як паведамілі у прэс-службе Міністэрства абароны, галоўнай мэтай вучэнняў з`яўляецца павышэнне ўзроўню гатоўнасці і здольнасці органаў кіравання і сіл тэрытарыяльнай абароны да выканання задач па прызначэнні ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца.

Вучэнні пройдуць у два этапы. Іх асноўным зместам стане арганізацыя прымянення падначаленых сіл і сродкаў тэрытарыяльнай абароны і кіраванне імі пры выкананні вучэбна-баявых задач.

У межах практычных мерапрыемстваў плануецца адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб`ектаў тэрытарыяльнай абароны, падтрымання ваеннага становішча, блакавання і знішчэння бандфарміравання.

У вучэннях задзейнічаныя воінскія часці і падраздзяленні ад Заходняга аператыўнага камандавання, Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, а таксама прадстаўнікі практычна ўсіх сілавых ведамстваў — МУС, Дзяржпагранкамітэта, КДБ і МНС. Падчас вучэнняў асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням узаемадзеяння паміж падраздзяленнямі разнародных сіл.

Агульная колькасць удзельнікаў КШВ складзе каля 2.100 чалавек асабовага складу і больш за 70 адзінак тэхнікі.

Вучэнні праходзяць пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл генерал-маёра Сяргея Дудко.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:13.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Военные учения Гродна Территориальная оборона Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме