https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК: Літоўскі бок спыніў афармленне фур у пунктах пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай»


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ДПК.
У літоўскіх пунктах пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») афармленне грузавога транспарту сумежным бокам не ажыццяўляецца. 

На выезд афармленне спынена з 9.00, на ўезд — з 12.00. Пра прычыны літоўскі бок не паведамляў.

«Цяпер праз „Каменны Лог“ і „Беняконі“ з Беларусі спрабуюць выехаць каля 1 тыс. транспартных сродкаў. Аб аднаўленні руху праз беларуска-літоўскі ўчастак граніцы будзе паведамлена дадаткова», — адзначылі ў прэс-службе.

У ДПК просяць перавозчыкаў, якія ідуць праз беларуска-літоўскую граніцу, улічваць існуючыя абставіны.

Звязда, 19 лістапада 2024
 
Дата публикации:19.11.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
Литва Граница Меднікі Салечнікі Беняконі Автоперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме