https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашпарт грамадзяніна Украіны ў выглядзе ID-карты пакуль не разглядаецца як сапраўдны дакумент для перасячэння беларускай мяжы


Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
З 1 студзеня 2016 года ва Украіне ўведзеныя ўнутраныя пашпарты новага ўзору ў выглядзе пластыкавай ID-карты. "Украінскія грамадзяне памылкова разлічваюць уехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па гэтых новых электронных дакументах", — зазначыла прэс-служба.

"Згодна з дзейнай двухбаковай дамовай паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай ад 2009 года аб бязвізавых паездках грамадзян новы ўкраінскі пашпарт у выглядзе ID-карты не прадугледжаны як дакумент для пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі", — растлумачылі ў пагранкамітэце.

Акрамя таго, украінскі бок да гэтага часу не ініцыяваў працэдуры паміж МЗС аб прызнанні ID-карт у якасці сапраўднага дакумента для перасячэння мяжы ў рамках бязвізавых паездак.

"Да ўрэгулявання гэтых пытанняў беларускі бок можа прапускаць праз мяжу грамадзян Украіны толькі па сапраўдных дакументах: замежных пашпартах (для ўладальнікаў ID-карт) і ўнутраных пашпартах старога ўзору (у папяровым выглядзе)", — падкрэсліла прэс-служба ДПК.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2016
 
Дата публикации:05.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
Украина Паспорт ID-карта Идентификация Электронный документ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме