https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амаль 1 тыс. беспрацоўных атрымалі ў студзені-чэрвені субсідыі на адкрыццё бізнесу ў Беларусі


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Служба занятасці Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года аказала садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 992 беспрацоўным - ім былі прадастаўлены субсідыі на адкрыццё сваёй справы. 

Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015 год прадугледжана выдзяленне фінансавай падтрымкі 1 тыс. 825 беспрацоўным. Гадавое заданне па аказанні садзейнічання беспрацоўным у адкрыцці сваёй справы за шэсць месяцаў выканана на 54,4 працэнта. Сярод рэгіёнаў рэспублікі самы высокі гэты паказчык у Гомельскай вобласці (65,4 працэнта), атрымалі субсідыі 232 чалавекі.

Як адзначылі ў міністэрстве, дзяржава гарантуе беспрацоўным садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Пераважнае права прадастаўляецца тым, хто ў сувязі са становішчам на рынку працы не мае магчымасці атрымаць прыдатную работу і арганізуе найбольш значныя для рэгіёна віды прадпрымальніцкай дзейнасці (іх вызначаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы). Фінансавую падтрымку можна атрымаць таксама на стварэнне сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, на арганізацыю рамеснай дзейнасці, на развіццё аграэкатурызму.

Як растлумачылі ва ўпраўленні палітыкі занятасці, фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідыі прадастаўляецца беспрацоўнаму ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 мая бягучага года складае Br1 млн 474 тыс. 870), які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацабароне з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі.

Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці ў малых гарадах і населеных пунктах з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя, пералік якіх штогод вызначаецца дзяржаўнай і абласнымі праграмамі садзейнічання занятасці насельніцтва, а таксама ў сельскіх населеных пунктах субсідыя прадастаўляецца ў памеры 15-кратнай велічыні БПМ.

Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак (аб`ектаў права прамысловай уласнасці - вынаходкі, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, сорту расліны, тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы), памер субсідыі дасягае 20-кратнай велічыні БПМ.

Прычым служба занятасці не толькі дапамагае фінансавымі рэсурсамі, але і аказвае арганізацыйную падтрымку: беспрацоўных інфармуюць аб парадку і ўмовах садзейнічання ў адкрыцці бізнесу, у выпадку неабходнасці накіроўваюць на прафнавучанне, дапамагаюць падрыхтаваць неабходныя дакументы для атрымання фінансавай дапамогі.

У 2014 годзе субсідыі на адкрыццё сваёй справы атрымалі амаль 1 тыс. 979 беспрацоўных, у 2013-м - 2 тыс. 571, у 2012-м - 3 тыс. 69, у 2011-м - 2 тыс. 193.

20 ліпеня 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:804
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Безработица Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме