https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам выкарыстоўваюцца ўсе прадугледжаныя законам сродкі і метады


Аб гэтым заявіў 22 ліпеня на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў.
Асноўныя намаганні фінансавай міліцыі сканцэнтраваны на барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам, падкрэсліў Ігар Маршалаў. У апошнія гады лжэпрадпрымальніцтва прыкметна выцеснена з эканомікі Беларусі ў выніку рэгулярных дзеянняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па спыненні дзейнасці лжэструктур, прыпыненні аперацый па іх рахунках у банках, затрыманні і канфіскацыі буйных сум грашовых сродкаў, падкрэсліў дырэктар ДФР.

Дэпартамент фінансавага маніторынгу (ДФМ) ажыццяўляе збор і аналіз інфармацыі аб падазроных фінансавых аперацыях і перадае яе ў ДФР. У сваю чаргу органы фінансавых расследаванняў, з`яўляючыся суб`ектам аператыўна-вышуковай дзейнасці і органам дазнання, даводзяць гэту інфармацыю да лагічнага завяршэння - спынення дзейнасці злачынных груп.

Дзякуючы сумесным дзеянням органаў фінансавых расследаванняў і фінансавай разведкі за апошнія два з палавінай гады спынена дзейнасць 925 ілжэпрадпрымальніцкіх структур, на рахунках якіх заблакіравана Br128 млрд. Ілжэпрадпрымальніцкім структурам і іх контрагентам (кампаніям рэальнага сектара эканомікі) прад`яўлена да выплаты дадатковых плацяжоў на суму больш як Br1 трлн, з іх у бюджэт спагнана Br388 млрд. Работнікамі фінансавай міліцыі выяўлена 44 злачынныя групы, якія арганізавалі функцыянаванне лжэпрадпрымальніцкіх структур, па якіх узбуджаны крымінальныя справы за ўчыненне злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. Неабходна адзначыць, што кожная з такіх груп кантралявала па некалькі дзясяткаў ілжэструктур і мела сотні кліентаў.

"Масіраванае наступленне на гэты від незаконнай дзейнасці прывяло да таго, што ў гэтым сектары крымінальных паслуг засталіся адзінкі, аб якіх нам практычна ўсё вядома. Спыненне іх дзейнасці - пытанне часу", - запэўніў Ігар Маршалаў.

Паводле яго слоў, цяпер распрацаваны праект указа, узгоднены з усімі дзяржаўнымі органамі, які прадугледжвае самастойнае вылічэнне арганізацыяй сум падаткаў па здзелках з ілжэструктурай па прадпісанні органаў фінансавых расследаванняў.

Яшчэ адзін значны напрамак работы фінансавай міліцыі - спыненне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку з дапамогай выкарыстання лжэпрадпрымальніцкіх структур. У I паўгоддзі бягучага года выяўлена 83 такія злачынствы.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў вядзе актыўную работу па спыненні фактаў ухілення ад выплаты падаткаў. У гэтай сферы за студзень-чэрвень 2015 года выяўлена 282 злачынствы - практычна кожнае трэцяе ад усіх выяўленых за гэты перыяд злачынстваў. Пры гэтым больш за палавіну (187) - гэта цяжкія злачынствы, якія нанеслі ўрон у асабліва буйным памеры.

Усяго органы фінансавых расследаванняў у I паўгоддзі бягучага года выявілі 749 злачынстваў, з іх 363 - цяжкія, спынена дзейнасць 18 злачынных груп. Па выніках работы фінансавай міліцыі ў бюджэт паступіла Br319 млрд.

Асноўная задача Камітэта дзяржаўнага кантролю - забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы. Структура Камітэта дзяржкантролю аб`ядноўвае акрамя дзяржаўных кантралёраў работнікаў органаў фінансавых расследаванняў (фінансавая міліцыя) і Дэпартамента фінансавага маніторынгу (фінансавая разведка). Дзякуючы ўзаемадзеянню структурных падраздзяленняў КДК і двух дэпартаментаў удаецца паспяхова і з найбольшым эфектам процістаяць эканамічным злачынствам.

22 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1089
 
Ключевые слова:
Госконтроль Финансы Криминал Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме