"Глыбокая патрыятычная журналістыка, сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важкую ролю ў развіцці беларускай дзяржавы. 2015 год яшчэ раз пацвердзіў упэўнены курс беларускага народа на будаўніцтва незалежнай Беларусі. Нараўне з галоўнымі сімваламі суверэннай Беларусі, якімі з`яўляюцца герб, сцяг і гімн, стаяць нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйная прастора краіны", - сказала Лілія Ананіч.
Міністр падкрэсліла, што сёння, у век новых тэхналогій, велізарная роля СМІ бясспрэчная. "Сродкі масавай інфармацыі ў сваіх лепшых традыцыях, беражліва ставячыся да гістарычнай памяці, у мінулым годзе рэалізавалі многія знакавыя праекты патрыятычнай накіраванасці. Мы бачылі маштабную работу па асвятленні 70-годдзя Вялікай Перамогі. Мы ведаем, што лепшыя журналісты працуюць у сферы асвятлення будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, расказваючы пра нялёгкія армейскія будні і ўмацоўваючы веру беларускага народа ў тое, што наша армія здольна абараніць рубяжы Айчыны", - дадала яна.
Пры гэтым, паводле слоў Ліліі Ананіч, важна, каб журналісты накіравалі ўсю сваю інфармацыйную сілу на выхаванне падрастаючага пакалення. "Каб тыя мэтавыя ўкіды, якія робяцца з розных бакоў і з`яўляюцца не чым іншым, як спробай расхістаць наша грамадства і дзяржаву, упіраліся ў цвёрдую веру кожнага, у патрыятызм", - падкрэсліла кіраўнік ведамства.
16 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА