https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют на 2 ліпеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 2 ліпеня 2015 года.
На 2 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 15.357 беларускіх рублёў 
Еўра — 17.056 
Расійскі рубель — 276,75 
Украінская грыўна — 730,94 

Кошык валют — 3.179 

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 22 рублі (0,16%), еўра — знізіўся на 54 рублі (0,32%), расійскага рубля — вырас на 1,86 рубля (0,68%), грыўны — на 0,80 рубля (0,11%). Курс кошыка валют вырас на 7,05 рубля (0,22%) у параўнанні з папярэднім днём і на 408,75 рубля (14,75%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак). 

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1106, "долар/расійскі рубель" — 55,49, "долар/грыўна" — 21,01. 

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 2 ліпеня ў 8.55 долар куплялі па 15.180—15.330 і прадавалі па 15.380—15.480 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 35 рублёў (да 15.269), продажу — на 19 (да 15.416). 

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.150—15.250 пры куплі, 15.400—15.500 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2015
 
Дата публикации:02.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:787
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме