https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі колькасць зарэгістраваных беспрацоўных за год павялічылася ўдвая


Пра гэта паведамляе Белстат са спасылкай на звесткі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец мая 2015 года склала 44,7 тыс. чалавек, што ў два разы больш, чым на канец мая 2014 года, і на 3% больш, чым на канец красавіка 2015 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец мая 2015 года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец мая 2014 года — 0,5%). 

У маі 2015 года ў эканоміцы было занята 4 млн. 473 тыс. чалавек, што на 1,5% менш, чым у маі 2014 года. Арганізацыямі (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва) у маі 2015 года было прынята на працу 49,8 тыс. чалавек (1,6% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 2,8 тыс. чалавек, ці 5,6% ад агульнай колькасці прынятых. 

Звольнена па розных прычынах 66,9 тыс. чалавек (2,1% сярэднямесячнай колькасці), з іх 5,1% — за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1,4% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацыяй. 

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у маі 2015 года склаў 0,744 (у маі 2014 года — 0,743).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:26.06.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:808
 
Ключевые слова:
Безработица Статистика Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме