https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрыроды назвала самыя чыстыя вадаёмы Беларусі


Пра гэта паведаміў 18 сакавіка на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вядзе пастаянны маніторынг стану вод Беларусі.

"Маніторынг падземных вод у Беларусі праводзіцца на 97 гідралагічных пастах па 347 режымных наглядальных свідравінах. Існуючая дзяржаўная сетка маніторынгу паверхневых вод налічвае амаль 300 пунктаў назіранняў на 160 водных аб`ектах. Актуалізацыя даных нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Беларусі штогод праводзіцца на афіцыйным сайце Мінпрыроды", - адзначыў намеснік міністра.

Ігар Качаноўскі расказаў, што самымі чыстымі вадаёмамі прызнаны азёры Паўночнае Воласа, Паўднёвае Воласа, Езярышча, Лукомскае, Мядзел, Абстэрна, Саро, Снуды і Цёста ў басейне Заходняй Дзвіны, возера Мястра і Нарач у басейне Нёмана, возера Белае каля населенага пункта Бастынь у басейне Прыпяці.

"Найбольшую нагрузку ад сцёкавых вод адчуваюць Свіслач ніжэй Мінска, Нёман ніжэй Гродна, Бярэзіна ніжэй Бабруйска, Днепр ніжэй Магілёва і Рэчыцы, Заходняя Дзвіна ніжэй Наваполацка, Прыпяць ніжэй Мазыра і Ясельда - ніжэй Бярозы", - паведаміў ён.

Намеснік міністра падкрэсліў, што важным напрамкам маніторынгу з`яўляецца назіранне за станам вод на трансгранічных участках рэк па міжнародных пагадненнях.

"Цяпер Беларусь падпісала два такія пагадненні - з Расіяй і Украінай. Вязецца работа па заключэнні аналагічнага пагаднення з Польшчай. Беларусь прымае ўсе меры, накіраваныя на рацыянальнае выкарыстанне і ахову водных рэсурсаў", - рэзюмаваў Ігар Качаноўскі.

18 сакавіка 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:849
 
Ключевые слова:
Экология Водные ресурсы Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме