https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕС зняў, а ЗША памякчылі санкцыі ў адносінах да беларускага "Н.Е.Б. Банка" з іранскім капіталам


Зарэгістраваны ў Беларусі "Н.Е.Б. Банк" са стопрацэнтным іранскім капіталам інфармуе аб тым, што з 16 студзеня ў дачыненні да яго знятыя санкцыі Еўрапейскага саюза, а санкцыі ЗША - істотна змякчэлыя.
"Такім чынам, у цяперашні час санкцыі з боку Еўрапейскага саюза ў дачыненні да банка не дзейнічаюць", — гаворыцца ў паведамленні банка.

Таксама з 16 студзеня "Н.Е.Б. Банк" выключаны са спісу SDN List (Specially Designated Nationals List) упраўлення па кантролі замежных актываў Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC).

"Другасныя" санкцыі з боку ЗША з 16 студзеня 2016 года ў адносiнах да банка не дзейнічаюць, г.зн. з боку амерыканскіх уладаў за працу з банкам не будуць прымяняцца санкцыі ў дачыненні да контрагентаў, якія не з`яўляюцца рэзідэнтамі ЗША і не знаходзяцца на тэрыторыі ЗША", — паведамляе "Н.Е.Б. Банк".

Дадаткова банк таксама інфармуе, што працягвае знаходзіцца ў спісе OFAC Non-SDN List на падставе распараджэння прэзідэнта ЗША № 13599 ад 5 лютага 2012 года. "Гэтае распараджэнне дзейнічае толькі ў дачыненні да рэзідэнтаў ЗША і кампаній, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, у частцы забароны на іх працу з грамадзянамі і прадпрыемствамі Ірана, уключанымі ў абмежавальны спіс. У адпаведнасці з распараджэннем, грашовыя сродкі, што пералічваліся на карысць банка або на карысць кліентаў банка праз рахункі банкаў, якія знаходзяцца ў юрысдыкцыі ЗША, могуць быць замарожаныя", — удакладняе "Н.Е.Б. Банк".

ЗАТ "Н.Е.Б. Банк" было зарэгістраванае Нацыянальным банкам Беларусі ў 2009 годзе і тады мела назву ЗАТ "Онербанк", але пазней было перайменаванае. Цяпер акцыянерамі банка з`яўляюцца трое грамадзян Ірана: Зарыфіян Раджаі Махамад Рэза Хасейн (40%), Харасані Махмуд Махаммадалі (37%) і Аллахбахш Мехдзі Махамад Тагі (23%).

16 студзеня былі знятыя санкцыі Еўрасаюза і паслабленыя санкцыі ЗША ў дачыненні да беларуска-іранскага "ТК Банка".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2016
 
Дата публикации:23.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:511
 
Ключевые слова:
Иран США Евросоюз Санкции ЗАТ "Н.Е.Б. Банк"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме