https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У рэгіёнах Беларусі спраўляюцца з аказаннем належнай дапамогі бежанцам з зон узброеных канфліктаў


Такое меркаванне 3 сакавіка выказаў прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) у Беларусі Жан Іў Бушардзі.
"У мінулым годзе ў Гродзенскай вобласці звярнуліся за прадастаўленнем статусу бежанца і дадатковай абаронай каля 100 чалавек, гэта катэгорыя грамадзян, дапамога якім знаходзіцца ў кампетэнцыі нашай арганізацыі. Пераважная большасць з іх - грамадзяне Украіны. Як паказала сустрэча з перасяленцамі з паўднёвага ўсходу суседняй краіны, у большасці людзі не выказваюць нейкіх асаблівых сур`ёзных праблем, з якімі сутыкаюцца ў Беларусі. Гэта не дзіўна, па-першае, адсутнічае моўны бар`ер, ёсць культурныя, а ў многіх і сямейныя сувязі з Беларуссю. Таму ў плане адаптацыі ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве бежанцы з Украіны знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым з іншых "гарачых кропак". Тым не менш, лічу, што на гэты час у рэгіёнах удаецца аказваць неабходную дапамогу маючым у ёй патрэбу", - паведаміў Жан Іў Бушардзі.

У праграме візіту ў Гродна прадстаўніка УВКБ ААН сустрэчы з сем`ямі бежанцаў, з прадстаўнікамі дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый.

"Чырвоны Крыж - наш даўні партнёр, які дапамагае аказваць садзейнічанне асобам, якія знаходзяцца ў нашай кампетэнцыі. Супрацоўнічаючы з арганізацыяй, мы аказваем фінансавую дапамогу бежанцам", - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік УВКБ ААН таксама высока ацаніў уласныя праекты Чырвонага Крыжа па выдачы ваўчараў на харчаванне і па аплаце медыцынскай дапамогі.

"Мы таксама гатовы аказаць нашым маючым патрэбу падапечным дапамогу па аплаце медыцынскіх паслуг", - дадаў ён. "Чырвоны Крыж да канца мая 2016 года праводзіць выдачу ваўчараў для ўкраінскіх бежанцаў. Гэта ўжо трэці "транш" ваўчараў у рэгіёне, растлумачылі ў абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Амаль 400 такіх купонаў на Br1 млн кожны выдаюць у першую чаргу людзям з катэгорыі павышанай слабаабароненасці - адзінокім пажылым, пенсіянерам, людзям з цяжкімі формамі інваліднасці, шматдзетным і няпоўным сем`ям. Набыць на іх прадукты і прадметы першай неабходнасці ў Гродзенскай вобласці яны змогуць у сетцы магазінаў "Родны кут".

Чырвоны Крыж таксама прымае дапамогу ад грамадзян, ахвяраванні ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў, адзенне, прадметы гігіены, цацкі для пераадрасацыі маючым у гэтым патрэбу. 

БЕЛТА, 3 сакавіка 2016
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:795
 
Ключевые слова:
Беженцы Красный Крест ООН Украина Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме