https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цераз Беларусь пройдзе паўднёвы цыклон "Зісі"


Абвешчанае штармавое папярэджанне.
Паўднёвы цыклон "Зісі" пройдзе цераз Беларусь і прынясе складаныя ўмовы надвор`я. Абвешчанае штармавое папярэджанне, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Ноччу 1 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег. Раніцай і днём працяглыя ападкі (снег, мокры снег, дождж), у многіх раёнах моцныя ападкі, на паўночным захадзе мяцеліца і снежныя заносы, на паўночнай палове наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і днём узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература ўначы ад 0 да мінус 6°С, у паўднёвых раёнах плюс 1—3°С, днём ад мінус 2°С па поўначы да плюс 5°С па поўдні.

У Мінску будзе воблачна. Ноччу чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег. Раніцай і днём працяглыя ападкі (мокры снег, дождж), часам моцныя ападкі, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с, раніцай і днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу мінус 1—3°С, днём ад 0 да плюс 2°С.

2 сакавіка на большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, па ўсходзе з дажджом), ноччу месцамі па паўночным усходзе моцныя ападкі, слабы галалёд. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3°С да плюс 4°С, па паўднёвым усходзе да плюс 6°С.

Далей цыклон сыдзе ў Расію, і ў Беларусі ўсталюецца больш спакойнае надвор`е, якое будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, адзначыў Рабаў.

Так, 3 сакавіка ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы да мінус 5°С, днём ад 0 да плюс 7°С.

4—5 сакавіка месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы да мінус 3°С, днём да плюс 5°С, па паўднёвым захадзе да плюс 8°С.

6 сакавіка з Міжземнага мора будуць падымацца атмасферныя франты і выносіць у Беларусь больш цёплыя паветраныя масы, гэта прывядзе да павышэння тэмпературы. Аднак, адзначыў Рабаў, без ападкаў не абыдзецца: яны пройдуць ноччу месцамі, а днём на большай частцы ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман, слабы галалёд. Ноччу на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 0°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 3°С, днём да плюс 7°С, па поўдні да плюс 8—10°С.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 лютага 2016
 
Дата публикации:29.02.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:644
 
Ключевые слова:
Циклон Погода Прогноз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме