https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС будзе цывілізавана рэагаваць на хамства ў адносінах да міліцыянераў


Пра гэта паведаміў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.
Адказваючы на пытанне, звязанае з тым, што ў СМІ з`явілася больш крытычных публікацый у адрас праваахоўнікаў, Ігар Шуневіч адзначыў, што асноўная іх маса мае канструктыўны характар, але частка з`яўляецца інфармацыйнай атакай на дзейнасць МУС.

"Мы заўсёды з вялікай радасцю і зацікаўленасцю ставімся да канструктыўнай крытыкі. Але калі нас правакуюць дэструктыўнымі спосабамі, мы будзем цывілізавана рэагаваць на гэта, у тым ліку ўключаючы механізм прававой абароны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў - шляхам звароту ў суды з адпаведнымі іскамі. Такая практыка ў нас ужо ёсць", - сказаў Ігар Шуневіч.

Што датычыцца фактаў непрыкрытага хамства ў адносінах да міліцыянераў, ён звярнуў увагу, што праваахоўнік не мае права адказваць грубасцю на грубасць. "Толькі павышэнне нашага прафесіяналізму і цывілізаванае рэагаванне на неардынарныя ўчынкі нашых суграмадзян - адзіны шлях у гэтай сітуацыі", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

1 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:623
 
Ключевые слова:
Милиция Беспорядки Правовая защита МВД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме