https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Смак беларускай культуры і дранікаў можна будзе адчуць каля Мінскай ратушы 13 лютага


Аб гэтым паведаміла 11 лютага першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
Смак беларускай культуры і дранікаў можна будзе адчуць у час рэспубліканскай акцыі, якая стартуе 13 лютага.

"Адным з мерапрыемстваў Года культуры стане рэспубліканская акцыя "Беларусь, я люблю цябе", прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых і Міжнароднага дня роднай мовы. 13 лютага будзе дадзены старт гэтай акцыі, месцам яе правядзення выбрана Мінская ратуша і пляцоўка каля яе", - расказала Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, у Дзень усіх закаханых склалася традыцыя, калі маладыя людзі прызнаюцца ў каханні не толькі адзін аднаму, але і ў любові да роднай краіны. "І мы вырашылі, падхапіўшы ініцыятыву творчай моладзі, арганізаваць такое мерапрыемства", - растлумачыла першы намеснік міністра.

Прычым прадоўжаць акцыю мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага. "Тэма нацыянальнай літаратуры, творчасці беларускіх паэтаў, песень, напісаных на вершы беларускіх аўтараў, стануць асновай нашай канцэртнай праграмы, якая будзе прадстаўлена 13 лютага, а потым і іншых мерапрыемстваў, што будуць праводзіцца ва ўстановах культуры і адукацыі ў Мінску і рэгіёнах краіны", - сказала Ірына Дрыга.

Галоўнай падзеяй акцыі стане гала-канцэрт пад назвай "Беларусь, я люблю цябе", які пачнецца на канцэртнай пляцоўцы каля ратушы ў 12.00. Аснову канцэрта складуць песні на вершы беларускіх аўтараў, якія выканаюць маладыя, але ўжо вядомыя артысты, а таксама маладзёжныя дзіцячыя калектывы з усіх раёнаў Мінска.

"Цікавым момантам стане тое, што на канцэрце будуць выступаць нашы вядомыя паэты і пісьменнікі, якія выдалі кнігі ў 2014-2016 гадах. Можна будзе, прыйшоўшы на канцэрт, атрымаць аўтограф ад пісьменнікаў на тых кнігах, якія яны прэзентуюць", - запэўніла намеснік міністра. Будуць шырока прадстаўлены таксама тавары, якія сталі пераможцамі конкурсу "Народная марка".

У дзень старту акцыі будзе працаваць пляцоўка традыцыйнай беларускай кухні, што дасць магчымасць прадэгуставаць самыя лепшыя нацыянальныя стравы.

11 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Акция "Беларусь, я люблю цябе" Мінск Беларуская мова Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме