https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 4 лютага


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 4 лютага 2016 года.
На 4 лютага 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 21.718 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 23.676
Расійскі рубель — 274,07
Украінская грыўна — 846,71

Кошык валют — 3.876,89 (абсалютны максімум)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 150 рублёў (0,70%), еўра — на 171 (0,73%), расійскага рубля — знізіўся на 2,10 рубля (0,76%), грыўны — вырас на 1,17 рубля (0,14%). Курс кошыка валют вырас на 4,66 рубля (0,12%) у параўнанні з папярэднім днём і на 443,48 рубля (12,92%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0902, "долар/расійскі рубель" — 79,2425, "долар/грыўна" — 25,65.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 4 лютага ў 9.45 долар куплялі па 21.000—21.500 і прадавалі па 21.500—21.950 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 163 рублі (да 21.277), продажу — на 183 (да 21.681).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.000—21.200 пры куплі, 21.500—21.700 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 лютага 2016
 
Дата публикации:04.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:521
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме