https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дасягненні беларускіх вучоных павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне


Ігар Бузоўскі павіншаваў навуковую супольнасць Беларусі ад імя Адміністрацыі Прэзідэнта і ўручыў ганаровыя граматы і падзяку.
Аб гэтым сказана ў прывітальным адрасе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які зачытаў 29 студзеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі на рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным Дню беларускай навукі.

"Сёння ведам належыць важнейшая роля ў фарміраванні канкурэнтаздольнасці эканомікі, паляпшэнні якасці жыцця людзей. Развіццё адукацыі і навукі - гэта залог самастойнасці і суверэнітэту дзяржавы, павышэння культурнага, інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню нацыі. У нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца айчынным навуковым школам, укараненню ў практыку эфектыўных распрацовак. Дасягненні беларускіх вучоных атрымліваюць сусветнае прызнанне і павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне, а таксама прыносяць бачную карысць грамадству", - гаворыцца ў прывітальным адрасе.

Ігар Бузоўскі падкрэсліў, што дзейнасць вучоных сёння настолькі важная, што пераацаніць яе немагчыма.

Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

Урачыстасці 2016 года праходзяць пад дэвізам "Навука - эканоміцы ведаў". У НАН Беларусі 29 студзеня прайшло ўрачыстае пасяджэнне навуковай грамадскасці, а таксама выстаўка навукова-тэхнічных распрацовак. Свае праекты прадставілі Мінпрам, Мінадукацыі, НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарч, МНС, Дзяржкамваенпрам, канцэрн "Белнафтахім", Мінгарвыканкам, Беларускі інавацыйны фонд, ГА "БРСМ" і УП "Адані". Усяго было прадстаўлена каля 400 распрацовак.

29 студзеня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1037
 
Ключевые слова:
День белорусской науки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме